четверг, 19 октября 2023 г.

Музей як выхаваўчы цэнтр адзінай адукацыйнай прасторы. Прэзентацыя праекта «Віртуальны музей»

Мэта стварэння праекта «Віртуальны музей»:                             

- захаваць гістарычную і духоўную спадчыну з дапамогай сукупнасці лічбавых рэсурсаў, даступных з дапамогай праграмных сродкаў. 

Віртуальны музей (веб-сайт-музей):

- фармат далучэння да гістарычнай,  культурнай спадчыны праз IT-тэхналогіі; 

- веб-сайт для экспазіцыі музейных матэрыялаў адукацыйнай установы і іншых.

Праект "Віртуальны музей" носіць інфармацыйна-даследчы і практыка-арыентаваны характар, накіраваны на развіццё творчай ініцыятывы і дзейнасці навучэнцаў, бацькоў і педагогаў па захаванню і вывучэнню гісторыі школы  і  малой радзімы, арганізацыю змястоўнага вольнага часу, выхаванне грамадзянскасці, патрыятызму, фарміраванне духоўна-маральных якасцей.

Перад прэзентацыяй. 
Стэндавае афармленне віртуальных экспазіцый 
і каманда "Нашчадкі"












 

вторник, 17 октября 2023 г.

МЫ - "НАШЧАДКІ"

«Без памяти — нет традиций, без традиций — нет культуры, без культуры — нет воспитания, без воспитания — нет духовности, без духовности — нет личности, без личности — нет народа».
Волков Г.Н.(1927-2010), педагог, публицист





воскресенье, 15 октября 2023 г.

Нашы сімвалы

 

 Герб школы



Герб школы складаецца з наступных элементаў і колераў:
На фоне блакітнага неба - Сонца - сімвал асветы, ведаў, энергіі. 
Віціна, як частка гісторыі Стаўбцоўшчыны - напамін аб традыцыях, якія трэба паважаць і памнажаць.
Віціна плыве па хвалях на белым лісце кнігі. Кніга - сімвал ведаў, і кожны можа напісаць сваю старонку ў гісторыі. 
Пяро - пісьменніцкі дар, выражае імкненне быць разумным, адукаваным. 
У вархняй частцы герба на ленце надпіс "Старасвержанская школа". 
Надпіс на світку ў ніжняй частцы герба  - год 1865 - пачатак адліку гісторыі адукацыі. 
Беларускі сцяг - мы адзіны народ нашай краіны.
Герб школы мае форму круга. Круг - бясконцы цыкл - сімвал вечнасці ведаў і вучэння.

  
Пытанне даследчыкам: 
Які сэнс заложаны ў элеменце на гербе Якар?