Экспозиции музейной комнаты

Музейны пакой "Спадчына"

Музейны пакой «Спадчына» быў створаны ў 2005 г. Памяшканне складаецца з двух класных пакояў плошчай 80 м2. Экспазіцыя падзяляецца на раздзелы: «Гісторыя адукацыі ў в. Стары Свержань», «Гонар школы», «Школа сёння», «Зямля бацькоў – зямля святая» (гісторыя калгаса), Жыццё даецца, каб жыццё тварыць...(прысвечаная Шавелю І.А.).

У Год гістарычнай памяці 2022 экспазіцыю папоўніў раздзел "Боль зямлі беларускай. Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны".
Калекцыя музейнага пакоя ўключае ў сябе экспанаты асноўнага і дапаможнага фондаў. Асноўны налічвае 60 экспанатаў, дапаможны – 25 экспанатаў. Найбольш каштоўнымі з’яўляюцца калекцыя грамат і пахвальных лістоў 1960-1970-х гг., а таксама фотаздымкі 1930-х гг.









Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.