четверг, 19 октября 2023 г.

Музей як выхаваўчы цэнтр адзінай адукацыйнай прасторы. Прэзентацыя праекта «Віртуальны музей»

Мэта стварэння праекта «Віртуальны музей»:                             

- захаваць гістарычную і духоўную спадчыну з дапамогай сукупнасці лічбавых рэсурсаў, даступных з дапамогай праграмных сродкаў. 

Віртуальны музей (веб-сайт-музей):

- фармат далучэння да гістарычнай,  культурнай спадчыны праз IT-тэхналогіі; 

- веб-сайт для экспазіцыі музейных матэрыялаў адукацыйнай установы і іншых.

Праект "Віртуальны музей" носіць інфармацыйна-даследчы і практыка-арыентаваны характар, накіраваны на развіццё творчай ініцыятывы і дзейнасці навучэнцаў, бацькоў і педагогаў па захаванню і вывучэнню гісторыі школы  і  малой радзімы, арганізацыю змястоўнага вольнага часу, выхаванне грамадзянскасці, патрыятызму, фарміраванне духоўна-маральных якасцей.

Перад прэзентацыяй. 
Стэндавае афармленне віртуальных экспазіцый 
і каманда "Нашчадкі"












 

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.