Качановіч Іван Іванавіч



 Качанович Иван Иванович  

   

           https://partizany.by/partisans/28908/ 

ІВАН КАЧАНОВІЧ

Усё далей адыходзяць ад нас суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны. Але наш народ помніць сваіх герояў. Іван Качановіч нарадзіўся ў 1916 годзе ў вёсцы Ператокі ў беднай сям’і. Сям’я была з 7 чалавек. З раніцы да позняга вечара гнулі спіну на памешчыка Барысевіча.

У 1940 г. адным з першых уступае ў рады ВЛКСМ. Марыў стаць урачом. Але пачалася вайна. Івану Качановічу і яго сябрам удалося выменяць у Стоўбцах на прадукты батарэйны радыёпрыёмнік. Яго ўстанавілі на хутары ў Аляксея Качановіча. Усю восень і зіму 1942 года на вячорках слухалі перадачы з Масквы, запісвалі важнейшыя паведамленні, зводкі. У жніўні 1942 г. быў арганзаваны атрад «Камсамольскі». Камандзiр — Андрэй Саятэвіч, намеснік і камандзір разведкі Іван Качановіч. Ні днём, ні ноччу не давалі спакою фашыстам народныя мсціўцы.

1 лютага 1943 г. партызанскі атрад «Камсамольскі» атакаваў нямецкі гарнізон у Старыне, 16 красавіка знішчылі  нямецкі гарнізон у мястэчку Ярэмiчы, бой з карнікамі ў Аталезі, аперацыя па знішчэнню спіртзавода ў Хатаве.

У лістападзе 1943г., калі ў штабе брыгады імя Жукава паўстала пытанне: каго прызначыць камандзірам атрада імя Ракасоўскага, выбар паў на Івана Качановіча. Пад яго камандаваннем атрад вырас колькасна. Умацаваўся арганізацыйна, правёў шмат паспяховых баёў. 

27 лютага 1944г. трапіўшы ў засаду каля вёскі Слабодка, загінуў. Пахаваны ў партызанскай зоне ў вёсцы Рудзьма Карэліцкага раёна.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга і Чырвонай Зоркі. Імя Івана Качановіча занесена ў раённую кнігу Народнай Славы.



  "Голас селяніна", 30 мая 1959 г.                                    Газета "Прамень" , 28.02.2004 г.



 

 

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.