Акупацыйны рэжым. Стоўбцы.

Лета 1941 года. Фотаархіў.

Вялікая Айчынная вайна, як трагічная гістарычная падзея, ўсё больш аддаляецца ад нас  па часе.  Сыходзяць з жыцця родныя людзі, знаёмыя - сведкі падзей, няма каму расказаць аб цяжкіх гадах вайны, гледзячы ў вочы  выратаваным нашчадкам: нам - дзецям, унукам і праўнукам. 

  На працягу чэрвеня-жніўня 1941 г. на ўсёй тэрыторыі Беларусі быў усталяваны жорсткі акупацыйны рэжым. «Пераможны шлях» захопнікаў на некалькі дзён прыпыніўся менавіта ў Стоўбцах. Не чакаў Гударэан такога супраціўлення воінаў-чыгуначнікаў. У канцы чэрвеня 1941 года на заходняй ускраіне чыгуначнай станцыі Стоўбцы прыняў жорсткі бой з наступаючымі фашыстскімі войскамі зенітна-артылерыйскі дывізіён пад камандаваннем капітана Сінягоўскага з удзелам экіпажа браняпоезда № 44 пад кіраўніцтвам лейтэнанта Клюева. Але сілы былі нероўныя, прыйшлося адступаць.Толькі праз 5 дзён ад пачатку вайны  Стаўбцоўшчына аказалася пад акупацыяй.   

   У акружэнні праціўніка, у непасрэднай блізкасці ад Стоўбцаў аказалася 11 злучэнняў Чырвонай арміі, якія спрабавалі вырвацца, гінулі і траплялі тысячамі ў палон. Адзін вялікі лагер ваеннапалонных у Стоўбцах знаходзіўся паміж сучаснай гімназіяй і чыгункай, другі ў раёне помніка Дзяржынскаму на магістралі Мінск-Брэст. 

                                                                                                            Фотаздымкі з архіву Назаранка Л.



Лагер савецкіх ваеннапалонных у Стоўбцах, лета 1941 года




Зруйнаваныя  Стоўбцы на здымках захопнікаў. Лета 1941 года



Нёман летам 1941 г. 
Пашкоджаны драўляны мост


Маладыя яўрэйкі на прымусовых работах на станцыі
 

                                                                                                                   Савецкія ваеннапалонныя



                                                                                                                                 Станцыя Стоўбцы

















Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.