«Гісторыя адукацыі ў в. Стары Свержань»

Гісторыя адукацыі бярэ свой пачатак з 1865 года, калі ў вёсцы Стары Свержань было адкрыта царкоўна – прыхадское вучылішча . Ля вытокаў народнай адукацыі ў вёсцы стаялі свяшчэннаслужыцелі Старасвержанскай праваслаўнай царквы: свяшчэннік Ігнат Янкоўскі і дзьячок Лявонцій Чудзіновіч.

У 1885  годзе ў вёсках Стары Свержань, Ператокі і Дразды былі адкрыты  Школы граматы, як больш танныя і даступныя  для  насельніцтва.  

На фотаздымку хата жыхара вёскі Дразды  Буката    Андрэя Сцяпанавіча, дзе размяшчалася  такая школа.

У 1903  годзе ў   вёсцы Стары Свержань па  лініі земства  было  адкрыта  аднакласнае  сельскае вучылішча, у якім займаліся дзеці ад 7 да 14 гадоў.

У 1917  годзе дзякуючы намаганням настаўніка  Шчыглова  Рыгора Іванавіча   ў  памяшканні вучылішча была адкрыта  школа. Рыгор Шчыглоў скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю.Ён  быў першым дырэктарам школы. 

На фотаздымку будынак народнага вучылішча і школы.

Пасведчанне, выдадзенае вучаніцы Старасвержанскага   народнага вучылішча 

Далідовіч Вользе Дзмітраўне. 



У 1921 – 1939 гадах у вёсцы  Стары Свержань дзейнічае  сямікласная польская (повшэхная) школа. Усе прадметы выкладаліся  на польскай  мове. Выпускнікі школы карысталіся правам паступлення ў Віленскую  гімназію.

На фотаздымках настаўнікі і вучні польскай школы: 1925 год, 1934 год. А вось удзельнікі  школьнага тэатральнага гуртка ( 1930 год).

З 1937  года  пачынаецца гісторыя нашай Старасвержанскай школы.

Менавіта ў гэтым годзе пры садзейнічанні войта  Навасвержанскай гміны Сігізмунда Абрыцкага, ураджэнца вёскі Гараймаўшчына і былога настаўніка,

а таксама дзякуючы  намаганням дырэктара  Ялінака Олека  быў пабудаваны новы будынак школы, які захаваўся  і ўпісаны  ў  сённяшні архітэктурны   ансамбль школы. 
Такі выгляд меў будынак  школы ў  1937 – 1960 гадах.

Абрыцкі Сігізмунт Уладзіміравіч 

З  1939 года,  пасля вызвалення Заходняй Беларусі,  заняткі ў школе вяліся на роднай беларускай  мове.

 З 1941 па 1944 год  заняткі прыпынены. У будынку размясціўся нямецкі гарнізон. Заняткі  праводзіліся ў старым драўляным будынку школы  і часткова ў сялянскіх хатах.  Адступаючы ў 1944 годзе, немцы пакінулі школу ў паўразбураным стане. Прыйшлося шмат папрацаваць на аднаўленні школы, тэрыторыі. 1 верасня 1944 года заняткі ў школе ўзнавіліся.

 1945 -1948  гады:

З 1944 года дырэктарам школы быў Хмяльніцкі Уладзімір Сямёнавіч .

Дзякуючы яго намаганням  за два  гады з дапамогай бацькоў школа была поўнасцю адрамантавана. У школе была створана  нядрэнная матэрыяльная база, сабрана  добрая бібліятэка.

У 1945 годзе  адбыўся першы выпуск 9- га класа . Першымі выпускнікамі былі тры вучаніцы вёскі Стары Свержань: Валовіч Кацярына Аляксандраўна, Атрушкевіч Галіна Іванаўна, Жылуновіч Лідзія Сцяпанаўна.

У 1948 годзе ў школе навучалася 360 вучняў.

На  фотаздымках старонкі  жыцця школы  гэтых  гадоў.

1948 – 1957  гады:

У 1948 годзе  Старасвержанскую школу  ўзначальвае   дырэктар Міклашэвіч  Аляксандр  Іванавіч. Выдатны вучнёўскі хор стварыў Іван Ігнатавіч  Вінаград. Хор  заняў першае месца на абласным фестывалі  мастацкай самадзейнасці і быў высока адзначаны Генадзем Цітовічам.

У 1949 годзе  на абласной спартакіядзе школьнікаў у г. Баранавічы спартсмены Старасвержанскай школы былі пераможцамі. У гэтым вялікая заслуга настаўніка  фізкультуры Булаша  Леаніда  Рыгоравіча.

У 1949 годзе  адбыўся першы выпуск  дзясятага  класа.

 фотаздымкі  з  жыцця  школы ў  гэтыя  гады.

У 1957 годзе школу ўзначаліла дырэктар Шашкова Кацярына Аляксееўна.

У канцы 50-х гадоў у школе  пачаў працаваць гісторыка-краязнаўчы гурток пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі і вялікага энтузіяста  Шавеля Івана Андрэевіча. Матэрыялы з гісторыі адукацыі,  якія размешчаны ў музейным пакоі, гэта плён працы Івана Андрэевіча і гурткоўцаў.


У 60-ых  гадах у школе быў створаны духавы аркестр. На працягу 10 гадоў ён радаваў сваёй  музыкай і вучняў школы, і жыхароў вёсак. Кіраваў аркестрам   выдатны музыкант Янкоўскі Іван Сцяпанавіч.

 1971 – 1977 гады:

 З 1971  дырэктарам школы няпоўныя два гады працаваў Ярмаковіч Ігар Фёдаравіч.

З 1973 па 1977  год  дырэктарам  школы працаваў  Залескі Міхаіл Антонавіч.

З 1977 па 1986 год  школу  ўзначальваў Калкоўскі  Міхаіл  Міхайлавіч, заслужаны  настаўнік БССР. Увесь свой жыццёвы  вопыт і педагагічны талент ён уклаў у развіццё  школы. 

Школа ў гэты перыяд набыла новы воблік, стала апорным пунктам Міністэрства асветы Рэспублікі  Беларусь і цэнтрам увагі ў раёне.

У школе  была пабудавана  цяпліца, трусаферма.  Быў закладзены пітомнік каштанаў.

У 1986 годзе  дырэктарам школы прызначаны Сідаровіч Казімір  Казіміравіч. Шмат увагі  ён пачаў удзяляць творчаму росту настаўнікаў, інтэлектуальнаму  развіццю вучняў.

У 2006 годзе ў школе зроблены капітальны рамонт, вёска Стары  Свержань атрымала статус аграгарадка, цэнтр Старасвержанскага сельсавета.

З 2006 года школу ўзначальвае Аляшкевіч Ніна Іванаўна, выпускніца школы.

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.