Школа. Страницы истории

Мы шчыра вітаем вас у Старасвержанскай сярэдняй школе і ў школьным краязнаўчым пакоі. Ён быў адкрыты да 140-гадовага юбілею адукацыі ў нашай мясцовасці.

Родны куток – выток  жыцця. Тут наш пачатак, тут і працяг.  Мы ганарымся сваёй гісторыяй, свята шануем і зберагаем яе.  

Гісторыя  адукацыі  бярэ  свой пачатак з 1865 года

Падрабязней:  «Гісторыя адукацыі ў в. Стары Свержань»

У 1885  годзе ў вёсках Стары Свержань, Ператокі і Дразды былі адкрыты  Школы граматы, як больш танныя і даступныя  для  насельніцтва.  

У 1903  годзе ў   вёсцы Стары Свержань па  лініі земства  было  адкрыта  аднакласнае  сельскае вучылішча, у якім займаліся дзеці ад 7 да 14 гадоў.

У 1917  годзе дзякуючы намаганням настаўніка  Шчыглова  Рыгора Іванавіча   ў  памяшканні вучылішча была адкрыта  школа. Рыгор Шчыглоў скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю. Ён  быў першым дырэктарам школы. 

У 1921 – 1939 гадах у вёсцы  Стары Свержань дзейнічае  сямікласная польская повшэхная школа. Усе прадметы выкладаліся  на польскай  мове. Выпускнікі школы карысталіся правам паступлення ў Віленскую  гімназію.

З 1937  года  пачынаецца гісторыя  Старасвержанскай школы.

Менавіта ў гэтым годзе пры садзейнічанні войта  Навасвержанскай гміны Сігізмунда Абрыцкага, ураджэнца вёскі Гараймаўшчына і былога настаўніка, а таксама дзякуючы  намаганням дырэктара  Ялінака Олека  быў пабудаваны новы будынак школы, які захаваўся  і ўпісаны  ў  сённяшні архітэктурны   ансамбль школы.

З  1939 года,  пасля вызвалення Заходняй Беларусі,  заняткі ў школе вяліся на роднай беларускай  мове.

 З 1941 па 1944 год  заняткі прыпынены. У будынку размясціўся нямецкі гарнізон. Заняткі  праводзіліся ў старым драўляным будынку школы  і часткова ў сялянскіх хатах.  Адступаючы ў 1944 годзе, немцы пакінулі школу ў паўразбураным стане. Прыйшлося шмат папрацаваць на аднаўленні школы, тэрыторыі. 1 верасня 1944 года заняткі ў школе ўзнавіліся.

 1945 -1948  гады.

З 1944 года дырэктарам школы быў Хмяльніцкі Уладзімір Сямёнавіч .

Дзякуючы яго намаганням  за два  гады з дапамогай бацькоў школа была поўнасцю адрамантавана. У школе была створана  нядрэнная матэрыяльная база, сабрана  добрая бібліятэка.

У 1945 годзе  адбыўся першы выпуск 9- га класа . Першымі выпускнікамі былі тры вучаніцы вёскі Стары Свержань: Валовіч Кацярына Аляксандраўна, Атрушкевіч Галіна Іванаўна, Жылуновіч Лідзія Сцяпанаўна.

У 1948 годзе ў школе навучалася 360 вучняў.

1948 – 1957  гады

У 1948 годзе  Старасвержанскую школу  ўзначальвае   дырэктар Міклашэвіч  Аляксандр  Іванавіч. Выдатны вучнёўскі хор стварыў Іван Ігнатавіч  Вінаград. Хор  заняў першае месца на абласным фестывалі  мастацкай самадзейнасці і быў высока адзначаны Генадзем Цітовічам.

У 1949 годзе  на абласной спартакіядзе школьнікаў у г. Баранавічы спартсмены Старасвержанскай школы былі пераможцамі. У гэтым вялікая заслуга настаўніка  фізкультуры Булаша  Леаніда  Рыгоравіча.

   У 1949 годзе  адбыўся першы выпуск  дзясятага  класа.

  У 1957 годзе школу ўзначаліла дырэктар Шашкова Кацярына Аляксееўна.

У канцы 50-х гадоў у школе  пачаў працаваць гісторыка-краязнаўчы гурток пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі і вялікага энтузіяста  Шавеля Івана Андрэевіча. 

У 60-ых  гадах у школе быў створаны духавы аркестр. На працягу 10 гадоў ён радаваў сваёй  музыкай і вучняў школы, і жыхароў вёсак. Кіраваў аркестрам   выдатны музыкант Янкоўскі Іван Сцяпанавіч.

 1971 – 1977 гады

 З 1971  дырэктарам школы няпоўныя два гады працаваў Ярмаковіч Ігар Фёдаравіч.

З 1973 па 1977  год  дырэктарам  школы працаваў  Залескі Міхаіл Антонавіч.

З 1977 па 1986 год  школу  ўзначальваў Калкоўскі  Міхаіл  Міхайлавіч, заслужаны  настаўнік БССР, чалавек творчы. Увесь свой жыццёвы  вопыт і педагагічны талент ён уклаў у развіццё  школы. 

Школа ў гэты перыяд набыла новы воблік, стала апорным пунктам Міністэрства асветы Рэспублікі  Беларусь і цэнтрам увагі ў раёне.

У школе  была пабудавана  цяпліца, трусаферма.  Быў закладзены пітомнік каштанаў.

У 1986 годзе  дырэктарам школы прыйшоў працаваць творчы кіраўнік і настаўнік Сідаровіч Казімір  Казіміравіч.

У 2006 годзе ў школе зроблены капітальны рамонт, вёска Стары  Свержань атрымала статус аграгарадка.

З 2006 года школу ўзначальвае Аляшкевіч Ніна Іванаўна, выпускніца школы.

«Школа сёння»

За перыяд  з 1949 па 2021 год   школа  дала пуцёўку ў жыццё  _  выпускам _ выпускнікам. Залаты медаль  атрымалі  _ выпускнікоў  і  _ – сярэбраны.

Ёсць сярод іх людзі розных прафесій.   «Гонар школы– яе выпускнікі»

   

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.