Аб генацыдзе беларускага народа

     Законапраект "Аб генацыдзе беларускага народа" быў унесены на разгляд Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь дэпутатам Ліліяй Ананіч. Мэта дакумента - захаваць гістарычную памяць, умацаваць нацыянальную бяспеку, супрацьдзейнічаць фальсіфікацыі падзей і вынікаў Другой сусветнай вайны.

 Прыняты Палатай прадстаўнікоў (Пастанова Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад 14 снежня 2021 г. № 322-П7/VI) і адобраны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (Пастанова Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2021 г. № 246- СР7/VI) Закон Рэспублікі Беларусь "Аб генацыдзе беларускага народа" быў накіраваны на подпіс Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь. 5 студзеня 2022 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон "Аб генацыдзе беларускага народа". Законам прадугледжваецца юрыдычнае прызнанне генацыду беларускага народа, учыненага нацысцкімі злачынцамі і іх памагатымі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд (да 1951 года), а таксама крымінальная адказнасць за публічнае адмаўленне масавага знішчэння беларусаў у названы перыяд. Пад беларускім народам маюцца на ўвазе ўсе савецкія грамадзяне, якія пражывалі на тэрыторыі БССР у названы перыяд.

    7 студзеня 2022 года Канстытуцыйны суд прызнаў Закон "Аб генацыдзе беларускага народа" адпаведным Канстытуцыі. Канстытуцыйны суд зазначае, што прыняцце закона абумоўлена неабходнасцю захавання гістарычнай памяці, процідзеяння фальсіфікацыі падзей і вынікаў Другой сусветнай вайны, умацавання нацыянальнай бяспекі. Суд таксама лічыць, што заканадаўчае прызнанне і асуджэнне факта генацыду беларускага народа замацуе ў гістарычнай памяці народа справядлівую ацэнку злачынстваў фашыстаў і іх памагатых на беларускай зямлі, стане данінай памяці нашчадкаў мільёнам ахвяр фашызму, а таксама будзе мець важнае канстытуцыйна-прававое і палітычнае значэнне, паколькі паслужыць асновай для пастаноўкі пытання аб прызнанні генацыду беларускага народа на міжнародным узроўні.

Закон Рэспублікі Беларусь"Аб генацыдзе беларускага народа"



.pdf



Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.